Бібліятэка ў інфармацыйнай прасторы горада

Бібліятэка ў інфармацыйнай прасторы горада

Бярозаўская цэнтральная раенная бібліятэка з’яўляецца інфармацыйна-выхаваўчым і культурным цэнтрам, без якога немагчыма ўявіць сабе горад Бярозу. Бібліятэка фарміруе, зберагае, захоўвае і прадстаўляе карыстальнікам выданні айчыннай і замежнай літаратуры. Зараз фонд бібліятэкі налічвае 102 тысяч экз. кніг. Бібліятэка атрымлівае звыш 72 назваў часопісаў і газет - ад навуковых і эканамічных да папулярных і дзіцячых.

КАТАЛОГ СТАТЕЙ

Бібліятэка ў інфармацыйнай прасторы горада


Публикация № 160

Размещена 26 июня23:47

Просмотров: 1217


Бярозаўская цэнтральная раенная бібліятэка з’яўляецца інфармацыйна-выхаваўчым і культурным цэнтрам, без якога немагчыма ўявіць сабе горад Бярозу. Бібліятэка фарміруе, зберагае, захоўвае і прадстаўляе карыстальнікам выданні айчыннай і замежнай літаратуры. Зараз фонд бібліятэкі налічвае 102 тысяч экз. кніг. Бібліятэка атрымлівае звыш 72 назваў часопісаў і газет - ад навуковых і эканамічных да папулярных і дзіцячых.
Развіцце   камп’ютарных    тэхналогій   толькі  пашырае інфармацыйную   прастору   і прадстаўляе
шырокія магчымасці для  задавальнення  запытаў  чытачоў.  Рэгістрацыя і абслугоўванне 
карыстальнікаў  вядзецца  ў   аўтаматызаваным рэжыме.Бібліятэчны    сайт  з'яўляецца кропкай 
доступу да  паслуг  і рэсурсаў  бібліятэкі.  Ужо сення праз электронны  каталог, які  размешчаны
на сайце , можна ўдакладніць наяўнасць кніг, артыкулаў з газет і часопісаў  у  бібліятэках  сістэмы.
Супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць мерапрыемствы па папулярызацыі літаратуры, дапамагаюць
граматна працаваць з інфармацыйнымі рэсурсамі, задавальняюць патрэбы карыстальнікаў
у розных галінах. З мэтай захавання і прадастаўлення дакументаў і матэрыялаў па прававых ведах
і прававым выхаванні ў бібліятэцы працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі,
школа  прававых  ведаў.  
  Дзякуючы якаснаму рамонту , новай мэблі, сучаснаму афармленню інтэр’еру   памяняла свой воблік
чытальная  зала, дзе створаны   гісторыка -   краязнаўчы  цэнтр  “Красуй , мой  край,   
над  Ясельдай - ракой”.  Звесткі аб    прыродзе,  гісторыі, народнай  гаспадарцы, архітэктуры,
ураджэнцах    і  мясцовых  дзеячах ,  вядомых  літаратарах, помніках  і памятных   мясцінах 
прадстаўлены  ў  раздзелах  цэнтра    “Зямля бацькоў -  майго жыцця  крыніца“,
“Плыве  твой радок  і звініць  твае  слова, “Тут  жыве  мая  гісторыя”.  Работа па  краязнаўству 
вядзецца  комплексна. Гэта і стварэнне інфармацыйна- рэсурснай базы і дасканалага
даведачна–бібліяграфічнага апарату. Акрамя традыцыйных краязнаўчых папак і картатэк
створана і пастаянна папаўняецца электронная база дадзеных “Краязнаўства: Бярозаўскі  раен", 
якая з’яўляецца своеасаблівым дапаўненнем да фонду краязнаўчых дакументаў і змяшчае
матэрыялы аб жыцці рэгіену.    У   бібліятэцы    ладзяццасустрэчы   з  пісьменнікамі- землякамі,  
краязнаўцамі,   прэзентацыі  кніг. Ганаровымі  гасцямі былі  нашы  знакамітыя  землякі:  
паэт    Алесь  Разанаў, галоўны   рэдактар  газеты Ларыса  Цімошык,    
журналіст, краязнаўца  Яўген  Сяленя. 
Шэраг  мерапрыемстваў    былі  прысвечаны  540 – годдзю  г.  Бярозы. На   адкрытай  пляцоўцы 
каля  сонечнага гадзіннікабыў арганізаваны  літаратурны  бульвар.Жыхарам  і гасцям  горада 
можна было пазнаеміцца з выставай-экспазіцыяй  “Ен  адзін  такі  на свеце,   горад  мой!”,
дзе была змешчана літаратура пра горад і яго знакамітых жыхароў,  фотавыставай 
“Читай  всегда! Читай  везде!”,  пачаставацца   кніжнымі “стравамі”  ў  літаратурным 
кафе “Ільецца  музыка роднага  слова” і нават набыць штосьці з друкаванай прадукцыі
ў  краязнаўчым  кіоску.  Увагу   наведвальнікаў    літаратурнага  бульвара  прыцягваў
паэтычны  мікрафон.  Са  сваімі    творамі   гледачоў  пазнаемілі   паэты  -  землякі:
Маргарыта  Гаравая, Валянціна  Осіпава, Алена  Папко, Аксана   Валуй,   
Людміла  Гайчук, Ксенія  Курневіч, Таццяна  Казлова.  
Кнігі  ўдасканальваюць  чалавека, павышаюць  яго  свядомасць.  А  нацыянальная  
літаратура  выхоўвае   патрыетаў  сваей  краіны.У  бібліятэцы разгортваюцца пастаянна
дзеючыя кніжныя выставы  “Любі  свае -  чытай  беларускае”,  “Шануй беларускую мову”,
“На  кніжных  прасторах  Беларусі”.  “Квітней  і красуйся,  мая  Беларусь”.  Супрацоўнікі 
бібліятэкі прапагандуюць  лешыя  шэдэўры  сусветнай  класічнай  літаратуры. 
  Значная  ўвага надаецца  партрыятычнаму  выхаванню  моладзі.Пры  бібліятэцы  працуе   
маладежна – патрыятычнае  аб’  яднанне  “Арыенцір” .Папулярызацыя здаровага ладу жыцця,
экалагічнае   выхаванне  застаецца сярод прыярытэтных напрамкаў работы  бібліятэкі. 
Супрацоўнікамі бібліятэкі пастаянна вядзецца пошук новых форм работы па прыцягненню
патэнцыйных чытачоў у бібліятэку. Увайшлі ў практыку работы такія формы як:
чытальная зала пад адкрытым небам, флэшмоб, буккросінг   і  інш.
 Асаблівую  ўвагу  бібліятэка  надае духоўна-маральнаму выхаванню.У складзе кніжнага
фонда налічваецца каля   600 выданняў духоўна-маральнай тэматыкі. Наладжана цеснае
супрацоўніцтва з выдавецтвам Беларускага Экзархата. Чытачы маюць магчымасць пазнаеміцца
з часопісам “Врата небесные”.Для таго, каб духоўная кніга магла хутчэй знайсці свайго чытача,
у бібліятэцы  дзейнічае  куток   “Свет  православия”, які  вось ужо каторы год карыстаецца попытам 
і   папаўняецца па меры паступлення літаратуры новымі кнігамі.  У  чытальнай    зале  арганізавана 
кніжная  экспазіцыя “Духоўная  кніга -  крыніца  вялікай  мудрасці”,   на якой прадстаўлены 
лепшыя ўзорынацыянальнай  літаратуры,  рарытэтныя выданні   з  фонду  бібліятэкі.
Многія карыстальнікі ідуць у бібліятэку не толькі атрымаць пэўную інфармацыю ці новую кнігу,
але і запоўніць свой вольны час.   Сення    бібліятэка  з ‘яўляецца  адкрытай  пляцоўкай   для  творчай 
моладзі  і  дарослых  дзякуючы   дзейнасці   аматарскіх  аб’яднанняў .  Пры  бібліятэцы  працуе 
літаратурна -  музычная  гасцеўня “Бярозка” , літаратурнае кафэ “Гармонія”, якія  аб ‘ ядноўваюць 
чытачоў  пажылога  ўзросту.        Бібліятэчныя мерапрыемствы, адрасаваныя інвалідам і пажылым,
скіраваны на шчырасць адносін і станоўчыя эмоцыі.   Яны  праводзяцца па розных тэмах — літаратура,
мастацтва, кіно, музыка і гэтак далей. На сустрэчы запрашаем і цікавых творчых людзей.
Большасць    чытачоў,   якія  чытаюць  у  нас    гадамі, нават   дзесяцігодзямі-  верныя  сябры  бібліятэкі. 
Гэта  - Прокушаў  Іван  Васільевіч,  Сяленя  Яўген  Васільевіч,  Струнеўскі  Мікалай  Міхайлавіч,   
Гілева  Людміла  Аляксандраўна, Карпеш Разалія  Станіславаўна,  Халімончык  Галіна  Сяменаўна,
Рабава  Любоў  Андрэеўна,сям’я  Футаранскіх,  сям’я  Бялевічаў,      Аполькаў,  Лейбавых  і мн.  інш.
Вынік  шчырай   бібліятэчнай  творчасці і  удзячнасці    нашым чытачам – ганаровыя “Залатыя 
фармуляры”,святы  чытання “З  кнігай  па жыцці”,рэкламныя  акцыі “Першая  дзесятка  года”,
“Моладзь  +  кніга =  веды”, бенефіс  чытача  беларускай  кнігі”З  родным  словам  па  жыцці”,
выставы  творчых   работ   чытачоў«Праздничное настроение  своими  руками»,
літаратурны  подыум“Чытаем разам”, кніга  бібліятэчных  рэкордаў.
  Сення без кнігі  немагчымы ні выхаванне, ні адукацыя, ні культура нашага грамадства.  
 Спадзяемся,   што  кніга традыцыйная і электронная будуць ісці поплеч.   
Шчыра  запрашаем  усіх  у  бібліятэку  на  сустрэчу  з  кнігай!
 
Заг.  аддзела  абслугоўвання  і  інфармацыі  Бярозаўскай  цэнтральнай 
раеннай  бібліятэкі     Святлана  Гунік

Оставьте свой комментарий

HTML тэги - запрещены.

ПОДАТЬ СВОЁ ОБЪЯВЛЕНИЕ
Scroll