---superovo.by

Барановичский районный исполнительный комитет
= приглашает =
Белорусский обряд ЗАРУЧИНЫ
-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=
Запрашаем Вас на беларускі абрад “ЗАРУЧЫНЫ”!
Паважаныя МАЛАДЫЯ ЛЮДЗІ ГОРАДА БАРАНАВІЧЫ І
БАРАНАВІЦКАГА РАЁНА!
Аддзел запісу актаў грамадскага становішча і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі прапануе Вам святочна і ўрачыста падаць заявы на рэгістрацыю шлюбу, у стылі народных традыцый.
=
Заручыны — гэта канчатковая згода маладых узяць шлюб у прысутнасці радні. Абрад будзе праводзіцца ў раённым Цэнтры рамёслаў аграгарадка Русіно ў доміку народных традыцый з выездам прадстаўніка ЗАГСу, пры жаданні маладых — у сельвыканкамах па месцу жыхарства. На Заручыны запрашаюцца: маладая пара, якая вырашыла падаць заявы на рэгістрацыю шлюбу, бацькі, блізкія сваякі. Удзельнікі абраду разам з фальклорным гуртам “Сяброўкі” Перхавіцкага Цэнтра культуры і народнай творчасці акунуцца ў атмасферу нацыянальнага каларыту:
- маладая разам з майстрам-умельцам вытчэ на кроснах некалькі радкоў палатна;
- малады зробіць з гліны першы сямейны посуд;
- бацькі маладых абмяняюцца караваямі.
Але самае галоўнае — малады падаруе маладой заручальны пярсцёнак,
прадстаўнік ЗАГСу святочна ўручыць запрашэнне на рэгістрацыю шлюбу.
=
Кошт абраду «Заручыны» - 60.00 беларускіх рублёў.
Болыш падрабязную інфармацыю вы зможаце атрымаць па тэлефону аддзел ЗАГС Баранавіцкага райвыканкама
-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=-=
Подробнее об обряде ЗАРУЧИНЫ,
других мероприятиях в Барановичском районе
можно узнать по телефонам, электронной почте или на нашем официальном сайте.
Объявление № 15030
Обновлено: 18 мая в 13:29
Просмотров: 2640
|
>>> ПОКАЗАТЬ НОМЕР ТЕЛЕФОНА <<<
|
| Барановичский район | |
| отдел ЗАГС Барановичского райисполкома | |
| 8-0163-42-25-58 | |
| Отправить письмо |
Барановичский районный методический центр
Всего представлено 74 предложения
О КОМПАНИИ
НАШИ ПРЕДЛОЖЕНИЯ